ВОДОПРОВОД - диспетчер:
Круглосуточная диспетчерская служба:
Факс диспетчерской службы:
КАНАЛИЗАЦИЯ - диспетчер:
Круглосуточная диспетчерская служба:
Факс диспетчерской службы:
ПОВЕРКА, РЕМОНТ И ЗАМЕНА СЧЕТЧИКОВ:
Смотреть все номера
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

СМИ О НАС. ЗВЯЗДА: ВАДА З-ПАД КРАНА: БЕЗ РЫЗЫКI I ФIЛЬТРАЎ

На печать

СМИ О НАС
Газета «Звязда»
№40 (28907)

28.02.2019

Вада з-пад крана: без рызыкі і фільтраў

Аўтар: Ірына Сідарок

Якасная пітная вада ва ўсёй краіне з'явіцца ў 2025 годзе, аднак і цяпер яе — і халодную, і гарачую, з-пад крана ў Мінску дарослым і дзецям можна піць без рызыкі для здароўя. І нават пах хлоркі сёлета павінен знікнуць са сталічных кранаў. Пра гэтыя і іншыя планы воднай гаспадаркі расказалі спецыялісты.
Да 2025 года ў Беларусі запланавана будаўніцтва 500 станцый абезжалезвання, каб забяспечыць якаснай пітной вадой усю краіну. Мяркуецца, што сёлета будзе ўзведзена каля 250 такіх збудаванняў, на што з бюджэту пойдзе 50 мільёнаў рублёў.
— Для дасягнення якасці будзе весціся перападключэнне населеных пунктаў да існуючых сістэм цэнтралізаванага водазабеспячэння, дзе вада адпавядае нарматыўным паказчыкам, будаўніцтва водазаборных свідравін, а таксама закальцоўванне, — запэўніла Марына ТОЎСЦІК, начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства ЖКГ. — Планы намечаны паўсюдна, мы дайшлі да кожнай вёскі, дзе існуе жыццё, і разумеем, што там рабіць, каб вада была якаснай.
Пітная вада з цэнтралізаваных крыніц водазабеспячэння, у прыватнасці камунальных водаправодаў, і цяпер характарызуецца высокай эпідэміялагічнай надзейнасцю, а выпадкаў атручвання вадой не было ўжо больш як 15 гадоў, ахарактарызаваў стан вады Аляксандр СПУРГЯШ, урач-гігіеніст рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя:
— Доля нестандартных мікрабіялагічных проб з водаправодаў у краіне менш за 1 %, а згодна з рэкамендацыямі СААЗ гэты паказчык не павінен перавышаць 5 %.
Каб напаіць вялікі горад, у Мінску функцыянуе 354 свідравіны, 190 з якіх у рабоце штодня. На 70 % сталіца насычаецца вадой з падземных крыніц.
— Паколькі паўднёвыя воды горада больш напоўнены жалезам, чым іншыя, такую ваду прыходзіцца абезжалезваць, перш чым яна трапіць да спажыўца. У паўночна-ўсходняй частцы горада (Уруччы і Зялёным Лузе) падземная вада адпавядае ўсім нормам, таму без усялякіх працэсаў водападрыхтоўкі яна трапляе праз рэзервуары чыстай вады адразу ў размеркавальную сетку сталіцы, — расказала Наталля САЗАНАВА, намеснік начальніка вытворчасці УП «Мінскводаканал».
Якасць пітной вады кантралюецца штодзённа. Яна правяраецца па хімічных, мікрабіялагічных і радыялагічных паказчыках.
— Рабочай праграмай на год запланавана зрабіць каля 120 тысяч аналізаў вады, аднак гэты паказчык перавыконваецца, як правіла, на чвэрць, — заўважыла Наталля ГРУШНІК, начальнік хіміка-бактэрыялагічнай лабараторыі УП «Мінскводаканал». — Мы абавязкова адбіраем пробы пасля санітарна-тэхнічных прамывак водаправоднай сеткі, а таксама пасля ўсіх інцыдэнтаў на сетках.

Ірына СІДАРОК

 

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail