ВОДОПРОВОД - диспетчер:
Круглосуточная диспетчерская служба:
Факс диспетчерской службы:
КАНАЛИЗАЦИЯ - диспетчер:
Круглосуточная диспетчерская служба:
Факс диспетчерской службы:
ПОВЕРКА, РЕМОНТ И ЗАМЕНА СЧЕТЧИКОВ:
Смотреть все номера
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

СМИ О НАС. СБ.БЕЛАРУСЬ СЕГОДНЯ. ПЛАВІЛЬНЫМ КУРСАМ

На печать

СМИ о нас.
СБ. Беларусь сегодня
1258 машин за шесть дней: как утилизируют снег на единственной в стране снегоплавильне
16.01.2021

Як бы мы нi радавалiся багатым ападкам, камунальнiкаў яны прымушаюць працаваць у поце чала, кругласутачна займаючыся ачысткай дарог i вулiц ад снегу. Якая доля чакае сумёты, якiя апынулiся ў кузаве «Рэмаўтадара»? Частка адправiцца на спецыяльны палiгон, дзе будзе раставаць да самага лета. Ёсць i iншы варыянт: сумёты трапляюць на снегаплавiльню i ўмомант ператвараюцца ў вадкасць. Карэспандэнт «Р» адправiўся на снегасплаўны пункт УП «Мiнскводаканал» i паназiраў за метамарфозамi снегу.

Сумёты знiкаюць апоўначы

У тых, хто нiколi не бачыў снегасплаўны пункт, уяўленне чамусьцi малюе велiзарную печ, языкi полымя... Рэальнасць куды больш празаiчная: нi печы, нi агню няма. Праязджаючы па вулiцы Машынабудаўнiкоў, вы можаце нават не зразумець, што бачылi снегаплавiльню. З выгляду гэта нiчым не прыметная пляцоўка з трансфарматарнай падстанцыяй. Але менавiта на гэтым месцы штосезонна знiкаюць тоны снегу, ператвараючыся ў каналiзацыйную ваду.

Снегасплаўны пункт быў уведзены ў эксплуатацыю 1 снежня 2016 года. Гэтай зiмой ён працуе на карысць горада ўжо пяты сезон. У асноўным сюды звозяць снег з арганiзацый «Рэмаўтадара» Ленiнскага, Заводскага i Партызанскага раёнаў, а таксама КУП «Гардарматэрыялы». З кастрычнiка пункт актыўна рыхтавалi да эксплуатацыi: тэсцiравалi падшыпнiкi, рухавiкi, рэдуктары, правiльнасць i хуткасць кручэння. I вось яго час надышоў, з нядаўняга часу снегаплавiльня працуе ў кругласутачным рэжыме.

Сваiмi вачыма назiраю за працэсам, пры якiм снег становiцца талай вадой, з памяшкання, у якім знаходзіцца пульт кіравання. Вось да драбiльнай устаноўкi заднiм ходам пад’язджае машына: аператар уключае ўстаноўку, адкрываецца кузаў, i на драбiлкi падае снег. Перамолваючыся, снежныя ападкi падаюць у снегаплавiльную камеру.

Па словах начальнiка ўчастка помпавых станцый Антона Паграбiцкага, у снегаплавiльную камеру праз спецыяльныя фарсункi з каналiзацыйнай станцыi падаецца сцёкавая вада, якая мае тэмпературу каля +10...+20 °С, яна i плавiць снег. Сумесь транспартуецца ў калектар, якi адводзiць расплаўлены снег у спецыяльны рэзервуар. Затым гэтая маса трапляе непасрэдна ў помпавую станцыю i перапампоўваецца на Мiнскую ачышчальную станцыю, якая знаходзiцца ў прамысловай зоне Шабаны. Там сцёкавыя воды праходзяць механiчную i бiялагiчную ачыстку, пасля чаго вычышчаная вада скiдваецца ў раку Свiслач.

— З ранiцы 8 студзеня да нас пачалi з’язджацца грузавiкi, поўныя снегу, — расказвае начальнiк участка помпавых станцый. — Праектная магутнасць снегасплаўнага пункта складае 5000 кубаметраў у суткi. За шэсць дзён, з 8 па 13 студзеня, мы прынялi 1258 машын, якiя адгрузiлi 15 963 кубаметраў снежнай масы. На дадзены момант кругласутачная праца працягваецца.

 

У кругласутачным рэжыме

Калi прыгледзецца, то можна ўбачыць, што снегасплаўны пункт мае чатыры секцыi, на кожнай устаноўлена па восем валаў. Пры гэтым нельга не заўважыць, што машыны адначасова выгружаюць снег толькi на дзве секцыi.

— Яшчэ дзве знаходзяцца ў чарзе, наступныя дзве машыны перакінуць снег на iх, гэта неабходна для раўнамернага размеркавання сумесi ў снегасплаўнай камеры, а таксама для наяўнасцi рэзерву ў выпадку збою ў працы адной з секцый, — тлумачыць Антон Паграбiцкi.

Здараецца, што снег на пункт прывозяць дрэннай якасцi: разам з iм у кузаў часам памылкова грузяцца кавалкi бардзюра, парковачныя жалезабетонныя паўсферы i iншае буйнагабарытнае смецце. Калi падобныя элементы трапляюць на драбiлку, спрацоўвае аўтаматычная абарона i аператар спыняе сiстэму. Машына ад’язджае, станцыю абясточваюць, выкладваюць спецыяльныя шчыты на драбiльныя шнекi i пры дапамозе пагрузчыка выцягваюць iншародны прадмет.

На працягу сезона аператары кантралююць узровень асадку ў снегаплавiльных калiдорах. Калi ён дасягае дапушчальнай мяжы, праца на пункце спыняецца i робiцца ачыстка рашотак, што затрымлiваюць смецце, якое плавае. А ўжо поўная ачыстка снегаплавiльных калiдораў адбываецца вясной, калi пункт рыхтуюць да кансервацыi.

Цяпер, калi снег апанаваў вулiцы горада, снегасплаўны пункт працуе кругласутачна. На змене тут знаходзяцца чатыры чалавекi. Аператар ачышчальных збудаванняў кантралюе працэс i кiруе iм з памяшкання, у якім знаходзіцца пульт кіравання. Кантралёр на кантрольна-прапускным пункце запiсвае колькасць снегу, якi прымаецца. Прыбiральшчык тэрыторый сочыць за тым, каб на станцыi быў парадак, а рэшткi снегу не назапашвалiся ў неналежных месцах. Вадзiцель на мiнi-пагрузчыку кантралюе, каб змесцiва кузаваў выгружалася непасрэдна на драбiлкi.
 

Ачыстка вулiц ад снегу i яго наступная ўтылiзацыя — актуальная праблема для вялiкiх гарадоў. Не выключэнне i Мiнск, агульная плошча якога складае амаль 350 квадратных кiламетраў. Штогод з лiстапада па сакавiк у сталiцы ў сярэднiм выпадае 225 мiлiметраў ападкаў. Снегасплаўны пункт станоўча ўплывае на экалагiчную абстаноўку: дзякуючы больш аператыўнай уборцы значна скарачаецца аб’ём складзiравання снежнай масы на газонах i iншых тэрыторыях, тым самым прадухiляючы трапленне з талымi водамi забруджвальных рэчываў, якiя прымяняюцца для апрацоўкi вулiчна-дарожнай сеткi, у вадаёмы.

 

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail