ВОДОПРОВОД - диспетчер:
Круглосуточная диспетчерская служба:
Факс диспетчерской службы:
КАНАЛИЗАЦИЯ - диспетчер:
Круглосуточная диспетчерская служба:
Факс диспетчерской службы:
ВОДОСБЫТ - справочная:
Справочная служба:
ПОВЕРКА, РЕМОНТ И ЗАМЕНА СЧЕТЧИКОВ:
Смотреть все номера
Cмотреть все телефоны
Минскводоканал
Меню

СМИ О НАС. ГАЗЕТА «ЗВЯЗДА». КУДЫ ЗВЯРТАЦЦА, КАЛI ЗАСТАЛIСЯ ПЫТАННI

На печать

СМИ о нас
Газета «Звязда»
Мiнчанам прыйшлi жыроўкi з пераразлiкам за няякасную ваду ў чэрвенi
18.07.2020

У канцы чэрвеня ў сiстэме цэнтральнага водазабеспячэння Мiнска здарыўся збой, з-за якога жыхары асобных раёнаў не мелi магчымасцi карыстацца пiтной вадой на працягу чатырох дзён. У сувязi з гэтым Мiнгарвыканкам прыняў рашэнне «Аб аплаце за паслугi водазабеспячэння i водаадвядзення (каналiзацыi)» за чэрвень 2020 года». Расказваем, якiя лiчбы павiнны былi атрымаць мiнчане ў лiпеньскiх жыроўках i куды звяртацца, калi засталiся пытаннi.



Нягледзячы на тое што якасная вада адсутнiчала ў некаторых раёнах Мiнска на працягу толькi чатырох дзён, пацярпелыя ад збою ў сiстэме не будуць плацiць за паслугу водазабеспячэння i каналiзацыi ўвогуле за ўвесь месяц. Гэта датычыцца жыхароў Маскоўскага, Фрунзенскага, часткi Ленiнскага, Цэнтральнага i Кастрычнiцкага раёнаў сталiцы.
Калi ласка, звяртайце ўвагу на паведамленнi аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг, якiя ўжо атрымалi або атрымаеце днямi. У iх вы ўбачыце аб'ёмы паслуг халоднага водазабеспячэння i водаадвядзення (каналiзацыi) згодна з паказаннямi прыбораў улiку расходу вады. Пры гэтым у графе «Сума пераразлiку» сумы налiчэнняў абнулены, а ў графе «Вынiковая сума» за паслугу «Халоднае водазабеспячэнне i водаадвядзенне» значыцца сума ў памеры 0,00 рублёў.
— На працягу чатырох дзён мы рэкамендавалi мiнчанам злiваць ваду, i яе аб'ём не можа перавысiць максiмальны аб'ём, якi яны спажылi за ўвесь месяц. Больш за тое, гэта пакрые затраты мiнчан i на такую паслугу, як падаграванне вады, — адзначае начальнiк ЦРС «Водазбыт» Мiнскводаканала Наталля СУБОТКА. — Трэба адзначыць, што аб'ём гарачай вады быў уключаны ў агульны, i яго спажыўцы таксама не аплачвалi. А радок у паведамленнi «Гарачая вада» абазначае падаграванне вады, i гэту паслугу Мiнскводаканал нават не аказвае — гэта робiць другая юрыдычная асоба.
Як адзначыла спецыялiст, зняцце паказанняў трэба ажыццяўляць не пазней чым да апошняга дня каляндарнага месяца. Гэтыя паказаннi падаюцца для таго, каб разлiчыць плату за паслугi ў месяц, якi iдзе за месяцам зняцця паказанняў. Выходзiць, што спажывец у лiпенi аплачвае паказаннi лiчыльнiкаў, якiя ён заявiў у сiстэму АРIП да 30 чэрвеня.
Што ж датычыцца спажыўцоў, якiя не перадалi паказаннi прыбораў улiку, але раней заўсёды гэта рабiлi, дык для iх расход вады спецыялiсты разлiчылi па сярэднiм спажываннi за апошнiя два месяцы. Калi ж чалавек нiколi не падаваў паказаннi, то яго вызвалiлi ад аплаты 4,2 кубаметра вады. Менавiта такая норма прапiсана ў пастанове Саўмiна № 571 ад 12 чэрвеня 2014 года «Аб зацвярджэннi Палажэння пра парадак разлiкаў i ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугi i платы за карыстанне жылымi памяшканнямi жыллёвага фонду». Ну а калi ў кватэры нават няма прыбораў улiку, то расход разлiчваўся з 260 лiтраў у суткi i 7,8 кубаметра на чалавека — такiя нормы ўстанавiў Мiнгарвыканкам.
Як адзначылi ў Мiнскводаканале, пералiк дамоў, дзе прысутнiчалi збоi ў сiстэме цэнтральнага водазабеспячэння, быў адпраўлены ў разлiкова-даведачныя цэнтры, якiя займаюцца разлiкам i налiчэннем платы за жыллёва-камунальныя паслугi. Поўны спiс дамоў можна знайсцi на сайце Мiнскводаканала. Калi ж у вас з'явяцца нейкiя пытаннi па пераразлiку, вы заўсёды можаце атрымаць падрабязную iнфармацыю па тэлефонах:
+375 17 389 40 10,
+375 17 389 42 98,
+375 17 389 41 41.

 

У вас нет аккаунта?

Спасибо за регистрацию на нашем портале

Пароль выслан на указанный при регистрации e-mail